РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жанчына насустрач мне ідзе, або пласьцінка, якая заела
Лірычны жарт
Жанчына насустрач мне ідзе.
Жанчына насустрач мне ідзе.
Жанчына насустрач мне ідзе.
Радасьці быць ці быць бядзе?
Жанчына насустрач мне ідзе.
Жанчына ідзе.
Жанчына ідзе.
Насустрач ідзе.
Жанчына, жанчынка...
Заела пласьцінка.
На помач заве.
Заела, заела, заела, зае...
Жанчына насустрач мне ідзе.
Радасьці быць ці быць бядзе?
Жанчына, бачу рухі твае.
Жанчына, бачу рукі твае.
Жанчына, бачу губы твае.
Жанчына, бачу зубы твае.
Белыя, белыя зубы твае.
Заела, заела, заела, зае...
Жанчына праходзіць міма мяне.
Жанчына праходзіць міма мяне.
Жанчына праходзіць міма мяне.
Міма мяне.
Міма мяне.
Жанчына вось-вось мяне абміне.
Мяне абміне.
Мяне абміне.
Заела, заела, заела, зае...
Я чую побач крокі яе.
Я чую побач токі яе.
Я чую побач дыханьне яе...
Дыханьне яе,
дыханьне яе,
дыханьне яе...
Заела, заела, заела, зае...
Жанчына міма мяне прайшла.
Жанчына міма мяне прайшла.
Жанчына міма мяне прайшла.
Міма прайшла,
міма прайшла.
Міма мяне.
Заела, заела, заела, зае...
Жанчына, чую крокі твае.
Жанчына, бачу ногі твае.
Жанчына, бачу ногі твае.
Ногі твае.
Ногі твае.
Ногі твае.
Заела, заела, заела, зае...
Заела пласьцінка,
на помач заве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.