РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як мы жылі,
                      як мы любілі? –
Што той запаветны сучок губілі,
на якім сядзела любоў
і буркатала, накшталт галубоў.
Якія словы зьляталі з вуснаў?
Што той сучок аднойчы хруснуў,
і адляцела наша любоў
стайкаю спуджаных галубоў.
Як мы жылі,
                    як мы любілі?
Як мы пра тое зусім забылі,
мы, халодныя ілбы,
што пачуцьцё – не галубы?
ІПто голуб вернецца,
                                    ён – хатні,
а дзікую радасьць злаві!
Што не пустуюць галубятні,
а душы пустуюць безь любві...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.