Цётка плакала па ўсім сьвеце... Былі ў цёткі муж і дзеці. Іх забрала ў цёткі вайна, засталася цётка адна. Вылівала цётка душу, цётка плакала па мужу, цётка плакала па дзецях, цётка плакала па людзях... Па ўсіх раненых і забітых, не забытых і забытых, па ўсіх, хто ў палоне-няволі, па ўсіх, хто замярзае ў полі, па ўсіх тых, каму не салодка, горка плакала цётка. Цётка сьвету ўсяму спагадала, яго раны лячыла аддана. Які б вылечыў іх урач, каб ня цёткін спагадлівы плач? Цётка плакала па ўсім сьвеце... Пахавалі цётку суседзі, пахавала цётку сяло, бо радні ў яе не было. Былі колісь муж і дзеці, ды загінулі на вайне... Цётка плакала па ўсім сьвеце, а па цётцы хто плакаў ці не?
1969
|
|