РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Няма дурных
380
Дурны, дурны, а шкварку любіць.
#Народная прыказка

 
Ён любіць ня толькі шкварку.
Ён любіць яшчэ і чарку.
Ён любіць і булён.
А бачылі, зь якім смакам
есьць ён булку з макам?
Ці мала што любіць ён.
Пакуль вядуць разумныя
свае размовы сумныя,
сухі жуюць бутэрброд,
пакуль разважаюць разумнікі,
дурань есьць ласункі
на поўны рот і жывот.
На смачнае ён ласы.
I любіць ня толькі кілбасы.
Ён любіць яшчэ шмат што:
і добрую апратку,
і лайкавую пальчатку,
і выезд на аўто.
Ня толькі цёплае месца,
дзе добра п’ецца і есца, –
ён любіць і арэол.
Ён любіць высокае званьне,
і тытул, і шанаваньне:
ня курыца, а арол!
Ён любіць...
                    Ён шмат што любіць.
Ён нас прадасьць і купіць,
разумнікаў, тых і другіх.
Прадасьць і пакажа кукіш –
маўляў, мяне ня купіш,
маўляў, няма дурных.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.