РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Непраметэі
Ддя тых, каму не хапае сьвятла,
для тых, каму цяпла не хапае,
ёсьць парада у нас адна:
хай сам пра сябе ён болей дбае.
Хочаш жыць у сьвятле і цяпле –
сам здабывай агонь для сябе.
А мы... мы ня лезем на ражон,
тым больш – на ражон небясьпечны.
А мы свае пальчыкі беражом,
баімся іх апеч мы.
Мы прыкавалі моцна сябе
да скалы уласнага страху.
I не арол нашу печань дзяўбе,
а верабей з суседняга даху.
Звычайны, шэранькі верабей,
якому ўсё роўна чым пажывіцца –
мякінай,
              крывёй,
                            рудой вадзіцай, –
абы чырыкаць было весялей.
Чык-чырык, чык-чырык...
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.