Любая, гэта – ня здрада...
|
Тут адна спагада толькі б дарэчы была... Любая, гэта – ня здрада, любая, гэта – бяда. Здрада інакшай бывае – тады бывае разьлік, тады душа забывае, тады хітруе язык. У здрадзе ёсьць злая воля, злая наўмыснасьць ёсьць. А гэта – як лёс, як доля, як пяпрошаны госьць. Прыходзіць і бурыць парадак. I ў сэрцы тваім пустата... Любая, гэта – ня здрада, любая, гэта – бяда.
1973
|
|