Я буду чакаць вас, пакуль трываю, Я буду чакаць вас – на тым баку. Таму не жадаю казаць «бывайце», Таму, як заўсёды, кажу «пакуль». На тым баку я паўстану новай, Схаваўшы ў Лету пакутаў бруд. На тым баку я спаткаю Слова, Жывое Слова – мой родны кут. На тым баку я ўсплыву шчасьліва Ў бязьмернасьці безмаральнасьці. На тым баку я зраднюся зь нівай, Каб з новым сэрцам наверх расьці. Я буду чакаць вас – наскрозь жывая. Я буду чакаць вас – на тым баку. Таму не жадаю казаць «бывайце», Таму, як заўсёды, кажу «пакуль».
|
|