 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цёмна неба начное, – Ноч даўно пераважыла дзень. Ад сьвячы у пакоі Ўжо бясшумна хістаецца плямамі цень. Ты дасюль не заснула, – Напружона у ложку ляжыш, Быццам сквапна і чула Узіраешся ў гэтую цёмную ціш. Вось няпэўна і глуха, Ледзь раскрыўшы румяны свой рот, Мне шапнула: «Паслухай», – I кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот. О, як дрогнула сэрца! Я паняў. Я каленямі стаў Прад табой на каберцы I да гібкага чэрава шчыльна прыпаў. А яно ўжо дрыжала У глыбі затаёным жыцьцём, – I Душа празіяла Незгасімым ніколі сьвяшчэнным агнём.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|