РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось і ноч. Нада мной заліліся сьлязамі нябёсы,
Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба;
Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы,
Раскрываецца сэрца мае пад сьлязінкамі неба.
 
I ня высказаць мне, як у час той яно пацяплела,
Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала;
Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела,
I сьляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала.
 
[1910]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.