РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як толькі закрыю я вочы,
стамлёныя сьветам газьніцы,
як толькі ўсплывуць перад імі
чырвоныя, сінія плямы, –
дык зараз жа сэрца згадае
апошняе наша спатканьне, –
чырвоныя, яркія вусны,
глыбокія, сінія вочы...
Як той матылёк лёгкакрылы,
што вось-вось із маку ўзьвіецца,
на вуснах яе трапятала
і была ня ў сілах сарвацца
адно ціхавейнае слова;
якое – ўжо вы угадалі!
Ах вусны, чырвоныя вусны!
ах словы, чароўныя словы!
Ня дзіва ж, мае дарагія,
што сьлёзы ў мяне праступаюць
з-пад хмурных павек, і кажу я:
«паменшыце сьвету ў газьніцы,
бо штось яна рэжа мне вочы».
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.