РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Срэбныя зьмеі
Срэбнымі рожкамі мгліцца
Зь цёмных нябёс маладзік;
Возера плешча, бурліцца, –
Рушыцца ў ім вадзянік.
 
Ў хвалях гуляць выпускае
Зь віру зьмяю за зьмяёй;
Вось іх грамада ўсплывае,
Срэбнай ірдзіцца луской.
 
Будуць яны ўсю ноч віцца,
Ў хвалях хрыбтамі блішчаць;
Будуць сьціскацца, круціцца,
Гэтак да раньня гуляць.
 
Сьвецячы блескам чырвонца
Праз парадзеўшую мглу,
Пусьціць, уставаючы,сонца
Ў іх залатую іглу.
 
Згіне зьмяя за зьмяёю,
Зьнікне зь нябёс маладзік.
Доўга па іх пад вадою
Будзе ўздыхаць вадзянік.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.