РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Касьцёл Сьв. Анны ў Вільні
Каб залячыць у сэрцы раны,
Забыць пра долі цяжкі глум,
Прыйдзіце да касьцёла Анны,
Там зьнікнуць сьцені цяжкіх дум.
          Як легка да гары, як красна
          Узносіць вежы ён свае!
          Iх зарыс стройны ў небе ясна
          Ізломам дзіўным устае.
А вастрыя іх так высока,
Так тонка ў вышу неба тнуць:
Што міг  – і ўжо, здаецца воку,
Яны ў паветры паплывуць.
          Як быццам з грубаю зямлёю
          Расстаўся стройны, лёгкі гмах
          І вось, чаруючы красою,
          Ўступае на блакітны шлях.
Глядзіш,  – і ціхнуць сэрца раны,
I забываег долі глум.
Прыйдзіце да касьцёла Анны,
Там зьнікне горач цяжкіх дум.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.