РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Споўненае абяцаньне
Праз радасны заліты сьветам бор
Праходзіць насып жоўтая чыгункі.
Як роўна рэйкі, быццам на малюнкі,
Ляглі удоўж! Як ярка семафор
Ўдалі зялёным шклом гарыць ад сонца!
Як тэлеграфныя слупы гудзяць!
Пабач – дразды на дроце іх сядзяць,
A дрот зіяе лепі ад чырвонца!
I вось, махнатай лапаю ледзь-ледзь
Ламаючы апалыя галіны,
Сюды марудна з-за кустоў маліны
Выходзіць буры малады мядзьведзь.
Паветра нюхае; нядбала паглядае
Лянівымі вачамі, быццам сьпіць,
У даль, пачуўшы нейкі гул, глялзіць
I ўраз, украй зьдзіўлёны, замірае...
Ледзь чутна рэйкі тонкія дрыжаць;
Зь вясёлым шумам у бары зялёным
Нясуцца за вагонамі вагоны;
Шыпіць машына, іскры зіхацяць,
Дым белы цягнецца ўгары струёю;
Ад сьветла сонца зьзяе сталь i медзь;
З вакон сьмяюцца людзі... A мядзьведзь
Стаіць i чуе крык мой: «Верш, за мною!»
 
[1913]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.