Прыгожы сад, які любіў Вато: Між дрэў зялёных статуі паўсталі, Вось грот, гадзіньнік сонечны, a далі Фантан... Напэўна, саду год са сто. Стаю я, сьню пра зьнікнуўшыя дні I кніжку новага пісьменьніка трымаю. Яе я разгарнуў... i закрываю, Зьдзіўлёны ўкрай, што гэта не Парні.
[1913]
|
|