 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ёсьць на сьвеце такія бадзягі, Што ня вераць ні ў Бога, ні ў чорта. Ім прыемны стракатыя сьцягі Караблёў акіянскага порта. I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на сьвеце ня маюць. Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, – Аднаго яны моцна жадаюць: Пабываць у краях незнаёмых, Ды зазнаць там i шчасьця i гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора. Але мы – не таго мы шукаем, He тагo на чужыне нам трэба. He рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба. I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I aгні партавыя Лібавы.
[1914]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|