РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты доўга сядзела за сталом
Нерухомая, скамянелая.
I чутна у цішы было,
Як стукае гадзіньнік мерна,
Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы
I як у капяжы бяжыць струя вады.
A ты ўсё сядзела,
Хацела – і ня мела сіл
Адвесьці свае вочы
Ад чорнай рамкі ў газэце, –
Бяздоннай студні,
Ўшчэрць поўнай гора i сьлёз.
 
[1914]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.