РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!
Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі.
Калі хлопца я шчыра любіла, –
Да яго сьцяжынку пралажыла.
Йшла сьцяжынка – дайшла да расстаньня:
Тут i скончылася нашае каханьне.
Я вазьму – i зноў па ёй пахаджу,
Я ізноў на сьцяжынку пагляджу.
A на ёй ўжо трава-мурава;
Ўсьцяж крушыньнік разрастаецца,
Над дарогай гальлём навісаецца:
Hi праходу, ні праезду няма.
3-пад крушыньніку крынічка цячэ,
I гнязьдзечка зыбаецца ў ім.
Ад таго i зыбаецца,
Што там птушка-пяюшка заліваецца:
«Ты ня будзеш, крынічанька,
Ад разводзьдзя свайго ўвясну паўней;
I палюбіш, дзяўчынанька,
Ды ня так, як любіла ты даўней!»
 
[1914-1915]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.