 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыгода гэтая ня так даўно была. К чыжу (а сілы ён, як ведама, ня мае) Варона прыступае: «Скажы, ці я падобна да арла?» I бачыць чыж – з варонаю ня жарты, A ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты. «Зусім арол», – адказывае чыж Вароне клятай з клёна. «Ну, то ж бо то! Глядзі ж!» – 3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона I паляцела стуль далей. Ўсё тое бачачы, зьдзівіўся верабей: «Браток! Ці жа вачэй ня маеш – Арлом варону называеш?» Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць: «Як гэтым не зрабіў благога. Дай Бог арла варонай не назваць; Варону жа арлом – нічога».
[1915]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|