РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варона і чыж
Байка
Прыгода гэтая ня так даўно была.
К чыжу (а сілы ён, як ведама, ня мае)
        Варона прыступае:
«Скажы, ці я падобна да арла?»
I бачыць чыж – з варонаю ня жарты,
        A ўласны хахалок чаго-небудзь ды варты.
«Зусім арол», – адказывае чыж
Вароне клятай з клёна.
«Ну, то ж бо то! Глядзі ж!» –
3 ласкаваю гразьбой пракаркала варона
        I паляцела стуль далей.
Ўсё тое бачачы, зьдзівіўся верабей:
        «Браток! Ці жа вачэй ня маеш –
        Арлом варону называеш?»
Засараміўшыся, чыж так пачаў казаць:
        «Як гэтым не зрабіў благога.
Дай Бог арла варонай не назваць;
        Варону жа арлом – нічога».
 
[1915]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.