 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На ціхім Дунаі
|
Вершы беларускага складу
|
A чалом, чалом, мае госьцейкі, Сабірайцеся на бяседачку, Ha бяседачку ў хату новую, Ў хату новую – сасновую, Ды за столікі кляновыя, За абрусікі бялёвыя, – Ой, бялёвыя-саматканыя, У узоры вышываныя. Вышывала я у сем шаўкоў, Вышывала каршуновы суд. Ён суды дае – перасуд бярэ: 3 большых птушак – хоць па пёрыйку, A з драбнейшых – дык i цэлы хвост. Прыхадзіў тут мужык-верабей, Каршуну ў ногі кланяўся. Ha сініцу-цешчу жаліўся. He дамовіў ён скаргі свае, Як пачаўся i трэск i грук. Успырхнулі ўсе, зьлякаўшыся, Разьляцеліся, хто куды здалеў. Каўка неяк затрымалася, Ды i тая пахавалася, – I узораў не асталася. Ды красна бяседа не узорамі, А ласкавымі прыгаворамі; He ядвабнымі абрусамі, A ласкавымі прымусамі.
|
* * * У Максіма на кашулі вышыты галубкі; Я за тое вышывала, што цалуе губкі. У Максіма на кашулі вышыты лісточкі; Я за тое вышывала, што цалуе вочкі. У Максіма на кашулі вышыты падкоўкі; Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.
* * * Ha Лявонавай кашулі вышыты галубкі; Я за тое вышывала, што цалуе губкі. Ha Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі; Я за тое вышывала, што цалуе вочкі. Ha Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі; Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.
|
* * * Як прыйшла я на ток малаціць – Ў задуменьні застаялася Ды зьнянацку расьсьмяялася. Нават сорам на хатніх зірнуць: Ці ня ўцямілі, хвароба на іх, Ад чаго мой тварык сьмяецца, Ад чаго маё сэрцайка б’ецца.
|
* * * Хоць i зорачка – ды не вячэрняя, I каханачка – ды няверная. Пакахала – як яхант даравала: Яхант-камень – сэрцу ён на гараванейка, Прападаю праз каханейка
[1915–1916]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|