РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Выйшаў з хаты. Ціха сьпіць надворак.
Наплывае радасьць, зь ёю – сум.
He зьлічыць у небе ясных зорак,
He зьлічыць у сэрцы сьветлых дум.

Шмат зазнаў я горычы з нудою,
Што шчаміла, мучыла, пякла...
Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, –
Моладасьць ня зьнікла, не прайшла!
 
[1915–1916]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.