РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.
Моладасьць плыне, a сьледу няма ніякога.
Эт, i чаму ж нагадала суворую Парку
Нітку мне прасьці гатунку такога благога.

Ціха гудзіць i пяе у яе верацёнца,
Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка;
Цягнуцца шэрыя дні без прасьвету, бяз сонца,
I не пабачыш, здаецца, ні шчасьця, ні ўжытку.

Хоць бы ты чорную, толькі б ня шэрую прала,
Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку;
Але i гора такога пазнаў я замала.
Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.
 
[1915–1916]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.