РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гішпанскія песьні
Яснавокая Аніта
Разгарнула веер чорны
I схавала срога тварык
Ў кружаўных яго узорах.
 
У айцоў базыліянаў
Ночы я сядзеў бяссонны,
Ўсё вучыўся звёздачоцтву.
Вось яно, прыцьменьне сонца!
*
Донна Клара твар закрыла
Чорным веерам сувора,
І сказаў адзін гідальга:
«Цяжка ў час прыцьменьня сонца».
*
«Найясьнейшая сіньёра.
Правялебнейшая донна,
Донна Клара, донна Клара,
Загубілі вы мяне!
Ах, бяз вас і дзень, як поўнач,
3 вамі – поўнач, быццам дзень.
Донна, донна! Вы узялі
Ад маіх сьлядоў зямлі
І зрабілі нагаворы
3 чарадзейных чорных кніг». –
– «Паважаны кабальера,
Дон Фернанда, дон Фернанда,
Я усе свае гады
Жыла добрай хрысьціянкай
I ня ўмею варажыць.
У мяне другія чары:
Косы чуць не да кален,
Вочы, быццам тыя зоры,
Твар, бялейшая за сьнег».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.