Ёсьць у кожнага мара харошая. Вось і я памарыць люблю: Сабяру толькі крышку грошай I табе, маці, хустку куплю. Не такую, купляў што сьпехам У студэнцкую пару, — Я усе магазіны аббегаю, Падарунак пакуль падбяру. I знайду я такую хусту, Па ўсяму каб падышла — I была каб табе па густу, I каб зь лепшага пуху была. Няхай хустка гэта пуховая, Няхай мяккі яе пух Ад прастуды цябе ахоўвае У дні слоты і завірух. Няхай будзе яна тваёй гордасьцю. (Знаю, прыйдзе суседка, і ёй Ты з належнай матчынай годнасьцю Падарунак пакажаш мой.) I пакуль дачакаемся стрэчы, Няхай хустка сыноўняй рукой На твае, маці, ляжа плечы, Дасьць табе і цяпло, і спакой.
1961
|
|