Прачынаешся раніцою, — Табе ў вочы ударыць сьвятло. Не пазнаеш свайго пакою, У ім змроку нібы не было. У ім водсьвет вясны бясхмарнай, Поўны ён маладога сьвятла. Зайка — промень жывы янтарны На сьцяне, на абрусе стала. Яго ўбачыш — дзяцінствам павее I яшчэ нечым сьветлым такім, Што, як радасная надзея, Авалодае сэрцам тваім. Нібы дзеўчыне закахана Заглянуў ў вочы ясныя ты Ці пачуў голас маці рана, Поўны ласкі і дабраты. Ты падыдзеш, усхваляваны, Да акна, скажаш: «Добры дзень Добры дзень, веснавыя туманы! Добры дзень, веснавы прамень!
1956
|
|