— Як хораша! А колькі, скажы, часу? Яшчэ, напэўна, рана? Пяць гадзін! Не можа быць! Жартуеш ты, канешне. Зусім нядаўна ты ка мне прыйшоў. Пагаварыць як трэба не пасьпелі, I пяць гадзін ужо. Не, не, Гадзіны дзьве, ня болей. Праўда? — Не, дарагая, не жартую я. Ды што нам да гадзіньніка, скажы? — Як разам мы — бягуць-бягуць гадзіны. — Нічым іх не спыніць і не суняць. Калі цябе я днём чакаю, Калі чакаю вечарам цябе, На стрэлкі часта-часта паглядаю. Здаецца мне: яны стаяць на месцы. Тады мінуты за гадзін даўжэй, I вечнасьцю здаюцца мне гадзіны. А ў час прызначаны прыходзіш ты — Навыперадкі стрэлкі паімчалі. Пагаварыць з табою не пасьпелі, А тут глядзіш — сьвітаньне ў акне, I зноў «бывай» ты кажаш мне.
|
|