Прагалінай лясной імчаць алені! Не разумею гэтую імклівасьць. Ляжыць галінка бэзу на каленях, У ёй i адзінота, i маўклівасьць. Галінку зразумела я адразу, Яна цьвіла, нікога не чапала, Ня ведаючы, што ў пакоі ваза Па кветках вельмі доўга сумавала. Яе не шкадавалі, абламалі... Наіўна думалі, – відаць, вада заменіць Ёй тыя сокі, што зь зямлі давала Карэньне бэзу, што ў яе струменіць, Як i раней, жыцьцё бясконца будзе! Галінка пражыла ў пакоі мала, Так ненадоўга выйшла яна ў людзі! . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бязгрэшную галінку пакаралі За тое, што была яна прыгожай! Ў бярэзьніку схаваліся алені, I зноў у лесе сумна i маўкліва. Глядзіць галінка ў сьвет з маіх каленяў Ружовым вокам сумна i пужліва.
|
|