Ён і араў, і паляваў, быў рослы, дужы і відушчы, той чалавек, які назваў мясьціну гэтую Шлях-Пушчай. Зьявіўся тут упершыню, палюючы за дзікім зьверам, упадабаў ён цішыню і пушчы векавой паверыў. Паставіў хату, і ўзяло пачатак свой зь сівых стагодзьдзяў Палесься мілага сяло у харастве лясных разводзьдзяў. Сюды ідуць на вадапой вышыняў срэбных далягляды, і дрэвы дораць на распой свой сок бярозавым паглядам. А паспрабуй яго, глыні, і назаўжды ўтрымае памяць Шлях-Пушчы мілае агні і далі верасовай замець. Азьвецца крыкам дзікі птах на дахах, змочаных расою... Пабачу ў небе Млечны Шлях, скажу: «Шлях-Пушча прада мною!»
|
|