Памяці Мікалая Рубцова
Трывожаць неба на сьвітаньні кліны самотных журавоў, а ты ня вер у адміраньне лістоты шумнай ля ставоў. У ценю грушавых прышчэпаў бабуля з ношкаю ідзе, за ёю восень неадчэпна, нібыта цень яе, брыдзе. Але як доўга і ласкава глядзіць старая з-пад рукі, дзе асядае пыл гаркавы на залатыя мурагі. Глядзіць спаволеным паглядам на журавоў, на ціхі плёс, i восені, здаецца, рада, удзячная за сьціплы лёс. Хоць недзе побач час апошні, хоць восень дыхае журбой, яна ідзе пa колкай пожні і бачыць сонца прад сабой. Таму ня вер у адміраньне лістоты шумнай ля ставоў, праводзь бяз жалю на сьвітаньні за далягляды журавоў.
|
|