Гравюры Скарыны! Ён выразаў іх На спаконвечным Дрэве гісторыі Свайго народа, Хоць мог бы падабраць I больш падатлівы, I больш удзячны Матэрыял. I выразаў ён іх Ня штыхелем-разцом, А промнем сонца. Промнем сваёй веры I любові да народа. Таму штрых кожны Быў такі глыбокі, Што ні агонь, Ні забыцьцё, Ні ворагі, Ні час Гравюраў гэтых Зьнішчыць Не змаглі. I сёньня Нейкая чароўная Жыве ў іх сіла, Якая сьляпым Вяртае зрок, Глухім – іх слых, Няпомнячым – іх памяць, А безьязыкім – мову.
1987
|
|