РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У лясы, у гаі павядзе
верасьнёвых начэй калыханка,
на зялёнай азёрнай вадзе
ліст каліны, нібы выразанка.
 
Не стаміцца б дачасна ў хадзе,
аджалкуе жалобаю восень,
адплыве па глыбокай вадзе,
што хацелася, што не збылося.
 
Хай жа кветкі ў палях адцьвілі,
хай круты пад нагамі пагорак, –
многа спраў у мяне на зямлі,
многа ў небе нягаснучых зорак,
 
Верасьнёваму дню ружавець,
i дажджам лютаваць – справядліва,
трэба ўволю паплакаць умець,
каб умець пасьміхацца шчасьліва.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.