РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцяна Плачу
Сьцяна не адгароджвае.
Яна
Названа прышласьцю
Сьцяною Плачу.
Як покуць,
Сьвету цэламу відна.
Тут кожны думае:
Свой сум растрачу –
І зробіцца нявіннаю віна.
 
А за Сьцяною ці чуваць Яму
І наш нямотны плач,
І наша гора.
Трымаюць сьцены хату і турму.
Адзін Гасподзь –
Надзейная апора
Ўсяму, што Ім задумана, ўсяму.
 
І, мабыць, гэта перад разьвітаньнем
Сьлёз ціхіх хмары ветрам прынясе,
І мы жывой Сьцяною Плачу станем,
Каб затупіцца даць аб нас касе.
 
Стах страх.
Маўчыць таемнасьць, як сьцяна.
 
У небасхілу зацякла сьпіна...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.