РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адплывуць за пясчаную выспу
адгарэлага лета дымы,
я цябе адзінотаю высьню,
ты мяне напасьлед абдымі.
Ноч агнямі ў акне адміргае,
прымуць новыя нас берагі,
за мяне дакахае другая,
за цябе дацалуе другі.
 
Валасоў маіх ніць залатая
ападзе на гарачую скронь,
не трымаю! Няхай адлятае
неразумнага сэрца агонь.
На галінах ад ветру каляных
захлынаецца лісьце ў журбе,
у імя несустрэтых каханых
я аднойчы забуду цябе.
 
Там, дзе верасень пройдзе ўрадлівы,
дзе крынічны заб’ецца выток,
упадзе на зямлю сіратлівы
адгарэлага лета лісток.
І нішто не ўстрывожыць з гадамі,
не ўсхвалюе чаканым званком,
за цябе адсумую радкамі,
за сябе абляцелым лістком.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.