 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі возьмеш першае I другое сьледам: – Што калісьці бегала, Цяпер – за абедам. Першае – чацьвёртае Жывіць сьвет сабою, Хоць – гультайка шчырая Зімавой парою. Дзе другога – трэйцяга Не стае, ня любяць, – Там жыцьцё няважнае, Людзі шчасьце губяць. А уся – знаёмая: Мае панаваньне, Ў посьце прад Вялікаднем У сялянскім стане.
[1914]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|