Пачалі ўспамінаць Нашы даўнія стрэчы, Калі дрэвы ў Эдэме Былі маладымі, З палахліваю завязьзю Першай спакусы, I калі на кары, Побач з сэрцам сваім, Што прабіта стралой, Выразаўтваё імя, Калі рыфма была Пропускам на Парнас, Восьмым цудам Здаваўся маўклівы экран, А дэтэктара піск – Марсіянскім сігналам. I ўсё проста было, I ўсё вытлумачальна, I ня зналі яшчэ, Што ня зналі нічога... Пачалі ўспамінаць I дзівіцца былому.
1979
|
|