РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля маскараду
Калісьці,
З нагоды заканчэньня
Стварэння сьвету,
У выхадны суботні дзень
Быў маскарад,
Наякі зьявіліся
I птушкі ўсе, і зьвяры,
Прыбраныя дзівосна так,
Што створца сам
Іх распазнаць ня мог.
Нат некаторыя зь яго анёлаў
Пераапрануліся ў чарцей,
А чэрці – у анёлаў.
 
Таму і сёньня часта
Анёла пазавеш,
А прыйдзе – чорт.
Запусьціш камянём
У чорта –
Чуеш: анёл плача.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.