Калісьці, З нагоды заканчэньня Стварэння сьвету, У выхадны суботні дзень Быў маскарад, Наякі зьявіліся I птушкі ўсе, і зьвяры, Прыбраныя дзівосна так, Што створца сам Іх распазнаць ня мог. Нат некаторыя зь яго анёлаў Пераапрануліся ў чарцей, А чэрці – у анёлаў. Таму і сёньня часта Анёла пазавеш, А прыйдзе – чорт. Запусьціш камянём У чорта – Чуеш: анёл плача.
1980
|
|