РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На паляне
На паляне цішыні лясной,
Дзе пчалой пазвоньвае крыніца,
Чэрвеньскай асыпаны расой,
Сьпяць чабор, мятліца, медуніца.
 
Сонца разбудзіла ўжо даўно
I зязюлю з сойкай, і сініцу.
А яны сьпяць серабрыстым сном.
Абыдзіце іх і не будзіце!
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.