Перад партрэтам Пятра Сергіевіча
|
Партрэты Сергіевіча – Мае сябры жывыя, Заўсёды гутараць Са мной аб перажытым. Дзе ўбачыш ты насы Клясычныя такія, Што за вярсту Пах чуюць акавіты! Дзе ўбачыш вочы ты, Што шчырасьцю ясьнеюць, І вусы ў цеплыні Ад сьмеху і махоркі, I рукі ў мазалях, Якія так умеюць Трымаць сякеру, плуг Ці стан сваёй танцоркі. Сягоньня, калі круг Сяброў маіх радзее, Я ўдзячны, дружа мой, Што іх ты ўвекавечыў, Што зь землякамі мне Ты падарыў надзею На новыя прыгоды I сустрэчы.
1981
|
|