Я даўно слоў шукаю такіх, Што змаглі б ня даць сонцу Пагаснуць у атамным сьмерчы, У ствалах аўтаматаў гармат – Абудзіцца вулканам і землетрасеньням, Гулу рэквіема – Ўсёй зямлі галасы пахаваць. Слоў шукаю такіх, Бо яны мусяць быць. Можа, толькі шукаць Трэба нам усім разам, А не ў адзіночку.
1982
|
|