Калісьці, што б ні пачынаў Быў на сьвеце: Трымаць у руках плуг, Іграць на жалейцы, Хлеб кроіць, пад зрубы Падваліны класьці, Імкнуцца за марамі Ўдалечыню, У бурах, завеях Шукаць сваё шчасьце, – Лічыў, пачынаю Ўсё я ўпершыню. А сёньня мяне Непакоіць, трывожыць, Што нат гэта песьня Апошняй быць можа.
1985
|
|