РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзьве сястры
На тутэйшай зямлі
      Дзьве сястрыцы жылі,
Як забытыя ў лесе каліны;
      Жыватворных крыніц
      Не было для сястрыц, –
Яны вялі і сохлі націнай.
 
      Як надыдзе вясна,
      Ў чыстым полі адна
Аж да восені сілы губляла,
      А сьцюдзёнай зімой
      У хаціне курной
Кужаль прала, снавала і ткала.
 
      А ў другой з году ў год
      Выядаў, як той крот,
Дым фабрычны дзявочыя вочы;
      А дзявочу красу,
      Нібы тую расу,
Піў цагляны падвал цёмнай ночай.
 
      Сярод гора і мук
      З працы гнулася ў крук
Так адна, як ад ветру каліна,
      Ды пяяла з нуды,
      Зь непацешнай бяды:
Ах ты, доля-няволя жанчыны!
 
      А другая ў людзей
      Гадавала дзяцей,
Не зазнаўшы прасьветнай чаеіны;
      Ды таксама скрозь сон
      Чуцен быў яе стон:
Ах ты. доля-няволя жанчыны!
 
      Ой, настаў ужо час
      Пашукаць іншых крас,
Як дагэтуль вы мелі, сястрыцы.
      Голас ваш малады,
      Адчураўшысь нуды,
Забурліць хай бунтарскай крыніцай!
 
      Годзе кіснуць, марнець,
      Песьні смутныя пець, –
Ладзіць новую час гаспадарку!
      Казкі новыя ў сьвет,
      Дум палаючых цьвет
Кінь, сялянка, зь сястрой-пралетаркай!
 
1924
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.