 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Узьніміся, Сьцяг Чырвоны!..
|
Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! Першай, коньніца, ўпярод! Пала царская карона, Беларускі ўстаў народ. Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках. Беларусы мы, ня зломкі, Моцны ўсе ў паходзе мы, Не вядуць нас камандзіры, А жалезныя арлы. Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках. Мы Пілсудскага разьбілі I ўсе межы разаб'ём Ды мазолістай рукою Капітал зь зямлі зьмяцём. Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках. Менск наш быў захоплен панам, Але ўцёк пан, як мага... За свабоду Беларусі Гукнем громкае «Ура!». Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках. Беларусы дружна ўстануць За савецкія правы, Пралетары ўсе пачуюць, Як змагацца ўмеем мы. Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! Першай, коньніца, ўпярод! Пала царская карона, Беларускі ўстаў народ! Сьмела ўсе на барыкады! Не для нас астрог і страх; Мы памерці будзем рады 3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|