РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Узьніміся, Сьцяг Чырвоны!..
Узьніміся, Сьцяг Чырвоны!
Першай, коньніца, ўпярод!
Пала царская карона,
Беларускі ўстаў народ.
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
Беларусы мы, ня зломкі,
Моцны ўсе ў паходзе мы,
Не вядуць нас камандзіры,
А жалезныя арлы.
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
Мы Пілсудскага разьбілі
I ўсе межы разаб'ём
Ды мазолістай рукою
Капітал зь зямлі зьмяцём.
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
Менск наш быў захоплен панам,
Але ўцёк пан, як мага...
За свабоду Беларусі
Гукнем громкае «Ура!».
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
Беларусы дружна ўстануць
За савецкія правы,
Пралетары ўсе пачуюць,
Як змагацца ўмеем мы.
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
Узьніміся, Сьцяг Чырвоны!
Першай, коньніца, ўпярод!
Пала царская карона,
Беларускі ўстаў народ!
 
        Сьмела ўсе на барыкады!
        Не для нас астрог і страх;
        Мы памерці будзем рады
        3ь сьцягам вольнасьці ў руках.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.