РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З польскай – М. Канапніцкай
Сасонка
А хто ж, хто сасонку
Гэту ў лесе сеяў?
        Ой, засеяў яе ветрык,
        Што над хатай вее.
 
А хто ж, хто сасонку
Напаіў вадзіцай?
        Ой, паілі яе сытна
        Росы і крыніцы.
 
А хто ж, хто сасонку
Грэў у сонным боры?
        Агравала яе сонца
        3 паднебных прастораў.
 
А хто ж, хто сасонку
Выхаваў зь зярняці?
        Выхавала яе гэта
        Наша зямля-маці.
 
[1921]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.