Як калісь сьпявалі Аб горы, няволі, Так сьпяваць ня будзем Болей ўжо ніколі. Адно, брат, падумаць, Адно падзівіцца, Як жыцьцё пабегла Жваваю крыніцай. Бальшавік дасужы Гаспадарку творыць, А так дружна, ўдала, Што ня будзе гора. Во – зірні – сярмяжнік Паганяе трактар, Пасекі карчуе, Межы рэжа ўпарта. Фабрыкі, заводы, – Коміны пад неба... Шмат чаго мы робім, А йшчэ болей трэба. За час доўгі-доўгі – За ўсё паўстагодзьдзе – Шмат зрабіў ты, браце, Ды яшчэ ня годзе. Перад намі, Колас, Сьветлы шлях адкрыты, На нівах красуе Ядранае жыта. Час перажываем Казачна цудоўны... Давай жа пець песьні 3 усёй грудзі поўнай! 3 думкаю – наперад! 3 думкай бунтаўнічай – Туды – усё далей, Куды жыцьцё кліча. Хай голас ліецца Радасьцю жывою, Як тут, у Саюзе, Так і за мяжою. Жыві, мілы Колас, Многа летаў, зімаў 3ь ясным сонцам побач На зямлі радзімай.
1932
|
|