РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Якубу Коласу
Як калісь сьпявалі
Аб горы, няволі,
Так сьпяваць ня будзем
Болей ўжо ніколі.
 
Адно, брат, падумаць,
Адно падзівіцца,
Як жыцьцё пабегла
Жваваю крыніцай.
 
Бальшавік дасужы
Гаспадарку творыць,
А так дружна, ўдала,
Што ня будзе гора.
 
Во – зірні – сярмяжнік
Паганяе трактар,
Пасекі карчуе,
Межы рэжа ўпарта.
 
Фабрыкі, заводы, –
Коміны пад неба...
Шмат чаго мы робім,
А йшчэ болей трэба.
 
За час доўгі-доўгі –
За ўсё паўстагодзьдзе –
Шмат зрабіў ты, браце,
Ды яшчэ ня годзе.
 
Перад намі, Колас,
Сьветлы шлях адкрыты,
На нівах красуе
Ядранае жыта.
 
Час перажываем
Казачна цудоўны...
Давай жа пець песьні
3 усёй грудзі поўнай!
 
3 думкаю – наперад!
3 думкай бунтаўнічай –
Туды – усё далей,
Куды жыцьцё кліча.
 
Хай голас ліецца
Радасьцю жывою,
Як тут, у Саюзе,
Так і за мяжою.
 
Жыві, мілы Колас,
Многа летаў, зімаў
3ь ясным сонцам побач
На зямлі радзімай.
 
1932
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.