 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няхай землю імгла аблягае, I зьвісае над ёю туман, – Іх разгоніць вясна маладая, Вытча новы зямлі сарафан. Няхай цёмная сіла сваволіць, I злы намысел тоіць вар'ят, – Не было і ня будзе ніколі, Каб хадзіў ясны месяц назад. Няхай вораг паганы лютуе I навалаю чорнай плыве – Ён магілу сабе сам рыхтуе Пад асінаю ў дзікай траве. Няхай доўгія ночы находзяць I трывожныя веюць вятры – Іх адолееш ты, мой народзе, I табе зложаць гімн песьняры; Дык рыхтуй-жа магутныя сілы – Вораг люты штурмуе наш дом. Ты абруш на яго прах магілы, Разразіся над ім перуном!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|