 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Знатныя людзі Савецкай зямлі З добраю весткай На зьезд свой прыйшлі. Кожны свой рапарт Даложа на сходзе, Што ў пяцілетку Зрабілі стагодзьдзе. Намі збудован Магнітабуд, Шлях Беламорскі – Тэхнікі цуд. Мы запынілі Парогі Дняпра, Сваёй радзіме Прыдбалі дабра. Буйна рунеюць Нашы калгасы, Славай краіны, Гонарам, красай. Трактары нашы Рэжуць барозны, Сохаў-крывуляў Мінуўся стогн сьлёзны. Кожны дзень лепей Сягоньня ідзе, Думкі прапалі Аб горкай бядзе. Армія наша Грознай станіцай Збройна вартуе Межаў-граніцаў. Здраднікаў подлых Нішчым мы ўшчэнт, Нам, пераможцам, Дзівуецца сьвет. Песьню прынесьлі Сваю песьняры Вам, зямлі вольнай Гаспадары. Партыя ж наша I мудры наш Сталін Да перамог Шляхі паказалі.
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|