РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Украіна
Украіна, цьвеце любы,
        Сонцам гадаваны,
У мінулым край няволі,
        Курганоў, кайданаў.
 
Панавалі, катавалі
        Гетманы, царыцы,
I паны тваёй крывёю
        Не жалелі ўпіцца.
 
Зьнесла ты вайны сусьветнай
        Вялікае гора,
Кроў цякла тваіх людзінаў,
        Як Дняпро у мора.
 
*

Украіна, цьвеце любы
        Чараўнічай сілы,
Рэвалюцыя з Усходу
        Цябе абудзіла.
 
Абудзіла, а на шляху
        Паўстаў вораг дзікі –
Скарападскія, пятлюры
        Ды Махно, Дзянікін.
 
Запалаў твой стэп шырокі,
        Паўставала гора, –
Пацякла кроў старай сьцежкай,
        Як Дняпро у мора.
 
*

Украіна, Украіна!
        Глянь ты, азірніся:
Як цярпела, паўставала,
        Як імкнешся ў высі.
 
Шлях твой ясны, як пшаніцы
        Залацісты колас,
А людзей тваіх працоўных
        Звонкі, сьмелы голас.
 
Па Дняпру тваім свабодным
        У самае мора
Плывуць горда параходы,
        Ня знаючы гора.
 
*

Украіна! Табе вораг
        Ніякі ня страшан, –
Сьцяг твой роўны паміж роўных
        У Саюзе нашым.
 
Ты будуеш сабе шчасьце
        Пад сьцягам чырвоным,
Як рэспублікі ўсе нашы,
        З посьпехам цудоўным.
 
Хто ж памкнецца табе здрадзіць,
        Зноў капаць магілу, –
У Дняпры сваім патопіш
        Варожыя сілы.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.